ЗА СІВОЙ ЗАВЕСАЙ ЧАСУ
(ад старажытнасці да 1945года)
(гістарычны аддзел)
У аддзеле "За сівой завесай часу...(са старажытных часоў да 1945 г)" сабраны архелагічныя помнікі з раскопак у Навагрудку: каменныя сякеры, зубіла, вырабы ганчароў, збройнікаў, старынныя дакументы, кнігі, грашовыя знакі розных часоў. Асабліва ярка паказаны падзеі Вялікай Айчыннай вайны: знаходкі з Брэсцкай крэпасці, фотаздымкі ўдзельнікаў партызанскага руху, зброя, знойдзеная на месцах партызанскіх стаянак і г.д.
Тэма вайны будзе заўсёды актуальнай i разам з тым цяжкай для кожнага жыхара Беларусі. Таму што няма ніводнай сям’і, у якую 22 чэрвеня 1941 года не прыйшлі пакуты i слёзы.
Тэкст экскурсіі па аддзелу
На францускай мове
На нямецкай мове
ЭКСПАНАТЫ АДДЗЕЛА
Экспазіцыя 1.1
З далёкага мінулага
У аддзеле прадстаўлены прылады працы эпoxi неаліта: каменныя сякеры, наканечнікі стрэл, скрабок, грузіла для невада. Увогуле, наша Навагрудчына багата археалагічнымі помнікамі, якія адносяцца да сярэдзіны i другой паловы І тысячагоддзя нашай эры.
Гістарычны аддзел прадстаўляе
Відэаэкскурсія на беларускай мове
Відэаэкскурсія "Чамброва"
Відэаэкскурсія да Дня ўсенароднай памяці ахвяр ВАВ 22 чэрвеня
Відэаэкскурсія
"Вайна ў лёсах маіх землякоў"
Відэаэкскурсія
"Па старонках сямейнага альбома"
Музыка
Экспазіцыя 1.2
У ярме прыгонніцтва
У аддзеле прадстаўлены матэрыалы археалагічных раскопак: цвікоў, нажніц, рэшткі бранзалетаў, абразцы старажытнай керамікі. Усё гэта гавораць аб тым, што нашы продкі былі таленавітымі людзьмі.
Жыццё сялян ў XI-XVIII ст.
Экспазіцыя 1.3
Айчынная вайна 1812г. Адмена прыгоннага права
У аддзеле прадстаўлены прадметы побыту сялян, дакументы па адмене прыгоннага права, узнагарода ўдзельніка вайны 1812 года, здымкі камандуючых франтамі, схема бітвы ў раёме г.п. Мір, грашовыя знакі розных гадоў 19-21 ст.
Экспазіцыя 1.4
Наш край 1919-1939гг.
Прадстаўлены дакументы і матэрыялы аб устанаўленні Савецкай улады на тэрыторыі сучасных Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў
Экспазіцыя 1.5
Уз'яднанне з Савецкай Беларуссю
Аддзел распавядае аб дзейнасці Веры Харужай у падполлі, аб Ясевічу Ф.Г., удзельніку Народнага сходу ў Беластоку. Прадстаўлены дакументы П.А.Жалезняковіча, актыўнага ўдзельніка даваеннага падполля на тэрыторыі Заходняй Беларусі.
Экспазіцыя 1.6
Ідзе вайна народная
У аддзеле змешчаны рэчы і дакументы удзельнікаў вайны і партызанскага руху, дыярама партызанскай стаянкі, фрагменты зброі часоў Вялікй Айчыннай вайны.
Экспазіцыя 1.7
Яны змагаліся за Радзіму
У даным раздзеле размешчаны фотаздымкі і біяграфіі удзельнікаў ВАВ, якія пражывалі ў мікрараёне школы. Матэрыялы аб удзеле выпускнікоў школы ў Афганскай вайне.