НАВІНЫ І ПАДЗЕІ
Абагульняючы факультатыўны курс
10 кастрычніка 2021
Абагульняючы факультатыўны курс гісторыі Беларусі “Гісторыя калгаса “Свіцязь” у гісторыі раёна ў 50-80 гг. XX ст.” (11 клас) быў праведзены настаўнікам гісторыі Санько Н.К. у 11 класе. Кожны вучань абараняў атрыманае напярэдадні творчае заданне.
Вучэбны інтэграваны занятак
10 красавіка 2020
Вучэбны інтэграваны занятак па гісторыі Беларусі і факультатыў курсу “Асновы праваслаўнай маральнасці” па тэме “Беларусь, твая дачка я…” (Еўфрасіння Полацкая – святая асветніца зямлі беларускай) быў праведзены настаўнікам гісторыі Сурага Т.М. з вучнямі 5 класа.
Урок гісторыі ў 8 класе "Адмена прыгоннага права"
15 сакавіка 2020
Выкарыстоўваючы музейную экспазіцыю прайшоў урок гісторыі ў 8 класе "Адмена прыгоннага права"
Прыём у рады БРСМ
13 сакавика 2019
Урачысты прыём у рады БРСМ вучняў 9 класа
Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага 2019
З 18 па 22 лютага ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень беларускай мовы. Мілагучнае роднае слова гучала на моўных перапынках, цікава прайшла акцыя "Размаўляй са мной па-беларуску!". Вучні наведалі этнаграфічны куток школьнага гісторыка-краязнаўчага музея і выставу школьнай бібліятэкі, удзельнічалі ў віктарыне "У гасцях у Васіля і Васілінкі"
Духоўнае размова
14 лютага 2019
Да 30-годдзя вывада савецкіх войск з Афганістана быў запрошаны святар Свята-Петрапаўлаўскай царквы а. Аляксандр.
Час памяці: "Няма права на забвенне"
14 лютага 2019
Да 30-годдзя вывада савецкіх войск з Афганістана вучні 9-10 класаў правялі ў гістарычным аддзеле Народнага гісторыка-краязнаўчага музея. Былі запрошаны воіны-інтэрнацыяналісты нашай мясцовасці.
Музей у чамадане
Сакавик 2018
Ва ўстанове адукацыі працягваецца дзейнасць па праекту "Музей у чамадане". Малодшых школьникаў знаёмяць з рэчамі нашага мінулага.
Агляд-конкурс музейных экспанатаў
Кастрычнік 2017
Ва ўстанове адукацыі прайшой раённы агляд-конкурс музейных экспанатаў
Музей у чамадане
Люты 2017
Інтэрактыўны праект "Музей у чамадане працягвае знаёміць вучняў з гістарычным мінулым нашай мясцовасці.
Сустрэча з суседзямі
Сакавік 2017
У народны музей завіталі госці з Рэспублікі Польша. Сардэчна іх прынімалі вучні і настаўнікі установы адукацыі.
Час памяці: "Афганістан баліць у маёй душы"
14 лютага 2016г.
Да 27-годдзя вывада савецкіх войск з Афганістана вучні 8-9 класаў правялі ў гістарычным аддзеле Народнага гісторыка-краязнаўчага музея. Былі запрошаны воіны-інтэрнацыяналісты нашай мясцовасці.