top of page

МУЗЕЙ У ЧАМАДАНЕ

НАЗАД
6351.jpg
3.jpg
4.jpg
2.jpg
1.jpg

Праект “ Музей у чамадане”   2014г.

Аўтар Рачко Вікторыя, выпускніца школы

 Кіраўнікі: настаўнікі гісторыі Сурага Т.М., Санько Н.К.

   

 

                                                       Где-то в дальнем углу антресолей
                                                        Дермантиновый, пылью покрытый,
                                                       Чемоданчик потертый, забытый.
                                                      В нем хранятся обрывки историй.
                                                                                                                                    
Т.Лаврова «Ода о старом Чемоданчике»

 

Уводзіны

    У апошні час, удасканальваючы працу з экспанатамі і экскурсантамі, музеі актыўна выкарыстоўваюць разнастайныя інавацыйныя тэхналогіі, прыцягваючы да ўдзелу наведвальнікаў. Усё часцей экспанаты здабываюцца з вітрын і ўключаюцца ў сферу зносін ўсіх тых, хто наведвае музей.
Адной з інтэрактыўных форм работы з музейнымі прадметамі, дакументамі і матэрыяламі з'яўляецца так званая ідэя стварэння «музея ў чамадане», якая сёння стала актыўна ўкараняцца ў практыку. Экспазіцыя змяшчаецца ў адным або некалькіх чамаданах з музейнымі экспанатамі. Ідэя заключаецца ва ўменні хутка разгарнуць мабільную выставу, у якой можна маніпуляваць музейнымі прадметамі, што вельмі важна для дзяцей, паколькі яны асвойваюць свет актыўна і практычна. У сваёй дзейнасці мы выкарыстоўваем форму «Музей у чамадане» (калі прадметы нашага музея вывозяцца за яго межы).

 

Мэта праекта: фарміраванне цікавасці да гісторыі роднага краю сродкамі музейнай педагогікі.                                                                                                

Задачы:
1. Далучэнне да культурных і гістарычных традыцый роднага краю.
2. Развіццё пачуцця духоўнасці і патрыятызму ў падрастаючага пакалення.
3. Выхаванне ў вучняў музейнай культуры.
4. Выпрацоўка навыкаў зносін з музейнымі прадметамі.

 

Абгрунтаванне праекта                                                            

  Станаўленне грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы ў нашай краіне шмат у чым залежыць ад узроўню грамадзянскай адукацыі і патрыятычнага выхавання. Сёння карэнным чынам мяняюцца адносіны грамадзяніна РБ з дзяржавай і грамадствам. Ён атрымаў вялікія магчымасці рэалізаваць сябе як самастойную асобу ў розных галінах жыцця і ў той жа час узрасла адказнасць за свой лёс і лёс іншых людзей. У гэтых умовах патрыятызм становіцца найважнейшай каштоўнасцю, інтэгрыруючай не толькі сацыяльны, але і духоўна-маральны, ідэалагічны, культурна-гістарычны, ваенна-патрыятычны і іншыя аспекты. Ва ўмовах станаўлення грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы неабходна ажыццяўляць выхаванне прынцыпова новага, дэмакратычнага тыпу асобы, здольнай да інавацый, да кіравання ўласным жыццём і дзейнасцю, справамі грамадства, гатовай разлічваць на ўласныя сілы, уласнай працай забяспечваць сваю матэрыяльную незалежнасць. У фарміраванні такой грамадзянскай асобы, якая спалучае ў сабе развітую маральную, прававую і палітычную культуру, адчувальны ўклад павінен  ўнесці сучасны музей. У сучасных адукацыйных умовах нельга недаацэньваць развіваючую ролю арганізацыі гісторыка-краязнаўчай дзейнасці. Шматгадовыя веды пра гісторыю роднага краю, дзе чалавек нарадзіўся, жыве, вучыцца і працуе, дзе стагоддзямі жылі яго дзяды і прадзеды, засваенне звестак аб прыродна-геаграфічных, экалагічных, эканамічных, культуралагічных яго асаблівасцях спрыяюць усведамленню навучэнца як асобы, як годнага грамадзяніна ў жыцці дзяржавы.

Актуальнасць

Праект актуальны тым, што ён спрыяе працэсу грамадзянска-патрыятычнага і ідэйна-маральнага выхавання, фарміруе ў навучэнцаў грамадзянскія ідэалы, якія служаць паказчыкам адносіны асобы да грамадства. А так жа праект дае магчымасць стварэння ва ўстанове адукацыі адзінай выхаваўчай прасторы.                                                          Годнасцю праекта з'яўляецца дыялагічнасць, звязаная з праблемнасцю, альтэрнатыўнасцю, неадназначнасцю гістарычных падзей.                         Плюралізм падыходаў, тлумачэнняў у ацэнцы гістарычных падзей і з'яў дазваляе матываваць вучняў да актыўнага пазнання гісторыі роднага краю. Адкрывае магчымасць для кожнага знайсці свою ўласную зацікаўленасць у прапанаваным даследаванні (напрыклад, вывучыць гісторыю сваёй сям'і, вёскі, школы). Усё гэта прывядзе да фарміравання даследчых і камунікатыўных уменняў навучэнцаў, дапаможа адчуць пачуццё любові да гісторыі сваёй Радзімы. У нашым музеі шмат матэрыялаў і экспанатаў, расказаць  аб кожным з іх за адну аглядную экскурсію практычна немагчыма. Неабходны тэматычныя лекцыі, а таксама новыя формы правядзення лекцый і экскурсій. Якую новую форму працы мы можам выбраць для дзяцей дзіцячага садка? Форму гульні, так як дзеці гэтага ўзросту спазнаюць свет у працэсе гульні. Для дзяцей больш старэйшага ўзросту патрэбныя іншыя формы працы. Тады мы звярнуліся за дапамогай да мультымедыйных прэзентацый, так як з дапамогай прэзентацый можна цікава і змястоўна правесці паўнавартасную, разгорнутую лекцыю для навучэнцаў, іх бацькоў. У працэсе працы мы вырашылі наглядна прадставіць экспанаты з фондаў музея і расказаць пра іх у форме мабільнага «Музея ў чамадане».
          Такім чынам, актуальнасць нашага праекта заключаецца ў папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны старэйшых пакаленняў, прывіццю падрастаючаму пакаленню павагі да гісторыі свайго Свіцязянскага краю.                                                                                                               

Удзельнікі праекта                                                                                        

- Навучэнцы ДУА “Валеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад сярэдняя школа”;                                                                                                    

- Экскурсаводы Валеўскага гісторыка-краеведческого музея;                    

- Савет музея;                                                                                  

 

Тэрміны рэалізацыі праекта: 2014 – 2017.                                   

Механізм рэалізацыі  праекта:                                                         

Праект рэалізуецца кіраўніком музея, экскурсаводамі з дапамогай музейных экспанатаў, фотадакументаў, слайдаў, фільмаў, творчых заданняў.        

Выкарыстаныя метады:                                                                               - Даследчы;                                                                                               

- Інфармацыйны.                                                                                      

Чакаемыя вынікі:                                                                                       

Сістэма работы па рэалізацыі гэтага праекта будзе спрыяць:

  • развіццю ў вучняў грамадзянска-патрыятычных якасцей, пачуцця павагі да старэйшага пакалення, да яго гераічнага мінулага, далучэнню да традыцый і культуры краю, захаванню пераемнасці пакаленняў;      

  • ўключэнню навучаэнцаў у сацыяльна-значную дзейнасць, актывізацыю пошукавай дзейнасці вучняў;

  • развіццю камунікатыўных, прэзентацыйных кампетэнцый, навыкаў даследчай, праектнай дзейнасці;

  • фарміраванню матывацыі вучняў да самарэалізацыі праз удзел у праектных заданнях;

  • назапашванню сістэматычных ведаў па гісторыі сваёй “малой” радзімы;

  • пасільнага, з улікам узросту навучэнцаў, авалодання метадамі гістарычнага пазнання, выпрацоўцы ўмення прымяняць іх да вывучэння і ацэнкі падзей мінулага і сучаснасці, працаваць з рознымі крыніцамі навуковай інфармацыі;                 

Функцыянаванне пректа даследавання дасць магчымасць:

  • выяўляць высокаматываваных навучэнцаў з мэтай далейшага развіцця іх даследчых здольнасцей;

  • фарміраваць сацыяльныя і грамадзянскія кампетэнцыі навучэнцаў;

  • дапаможа фарміраваць пазнавальную матывацыю, без якой немагчыма паспяховае навучанне;

  • садзейнічаць грамадзянскаму, патрыятычнаму выхаванню вучняў і іх асобаснага развіцця і паспяховай самарэалізацыі;                               

Мы спадзяемся, што дзякуючы праекту «Музей у чамадане» ў вучняў і выхаванцаў установы адукацыі сфарміруецца цікавасць да гісторыі роднага краю, дзеці навучацца звяртацца з музейнымі экспанатамі.

                        

bottom of page