НАМ ЁСЦЬ ЧЫМ ГАНАРЫЦЦА, НАМ ЁСЦЬ ШТО БЕРАГЧЫ
(з гісторыі калгаса)
Аддзел "Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы" знаёміць з гісторыяй СРДУП “Свіцязь", пачынаючы з 1948 года да нашых дзён.
У 1948 годзе ў вёсках нашага сельскага савета пачалася калектывізацыя. З гаспадарак вёсак Валеўка і Навасады быў утвораны калгас “Іскра”, кожная вёска ранней з’яўлялася калгасам. А ў 1951 годзе дробныя гаспадаркі былі аб’яднаны ў калгас імя Варашылава. Калгасу быў пераданы акт аб перадачы зямлі дзяржавай на вечнае карыстанне, старшынёй быў абраны Несцярэнка П.І. З 1953 года па 1975 г. старшынёй працаваў Сурага М.І., у 1961 годзе калгас пераіменаваны ў “Свіцязь”. З 1975 года па 1977 год старшынёй калгаса была жанчына – Майсейчык Т.Б., з 1977 па 1978 год – Комар А.С., з 1978 па 1995 год старшынёй быў Санько І.І.
Працавала ў Валеўцы і машынатрактарная станцыя з 1946 па 1958 год, якая абслугоўвала 10 калгасаў, з 1946 года ўзначальваў МТС А.П.Малочка, загадчыкам палітадзела працаваў Фіміцкі А.С.
Доўгі час СРДУП "Свіцязь" узначальваў Зубік Аляксандр Уладзіміравіч.
З 6 лютага 2018 года начальнікам СРДУП «Свіцязь» прызначаны Бажко Яўген Сяргеевіч.
Тэкст экскурсіі па аддзелу
Аддзел
"З гісторыі калгаса" прадстаўляе
Відэаэкскурсія на беларускай мове
Музыка
ЭКСПАНАТЫ АДДЗЕЛА
Экспазіцыя 7.1
У экспазіцыі змешчаны старажытныя прылады працы (рала, барана, зробленая без цвікоў), маецца Дзяржаўны акт аб перадачы зямлі калгасу, кніга ўліку працадзён, фотаздымкі перадавікоў калгаснай вытворчасці розных гадоў, матэрыялы Валеўскай МТС (машынна-трактарнай станцыі).
Экспазіцыя 7.2
У экспазіцыі змешчаны фотаздымкі заслужаных калгаснікаў калгаса "Свіцязь", у падстэндавых матэрыялах прадстаўлены граматы за высокія паказчыкі ў развіці сельскай гаспадаркі.
Экспазіцыя 7.3
У экспазіцыі змешчаны фотаздымкі і дыяграмы аб дзейнасці калгаса, сельскага савета