СЦЯЖЫНКА ПЕРШАЯ МАЯ
(з гісторыі школы)
Аддзел "Сцяжынка першая мая" расказвае аб гісторыі нашай школы. Першая школа ў вёсцы Валеўка была адкрыта ў 1869 годзе. Гэта было трохкласнае народнае вучылішча, у якім займалася 34 хлопчыкі і 1 дзяўчынка. Так было таму, што дзяўчынкі памагалі ў хатняй гаспадарцы. Першай настаўніцай была Окалава Юлія Юльянаўна, Закон Божы выкладаў святар Стракоўскі.
У пачатку XX ст. народнае вучылішча ў Валеўцы было пераўтворана ў 3-х класную земскую школу. Школу наведвала 130 вучняў з Валеўкі і з навакольных вёсак.
У 1922 годзе ў выніку таго, што Валеўка апынулася ў складзе Польшчы, тут была адчынена польская школа, якая працавала па 1939 г.
У аддзеле прадстаўлены падручнікі розных гадоў і грыфельная дошка, на якой пісалі крэйдай, а гэта катомка з якой хадзілі ў школу. Вельмі прыгожа выглядалі дакументы аб заканчэнні школы.
З 1951 года школа працавала як сярэдняя. У аддзеле прадстаўлены будынкі школы ў розныя гады, здымкі дырэктароў школы: з 1944 па 1949 год- дырэктарам школы працавала Лебедзева С.Н., з 1949 па 1951 г. Шчарбакоў П.М., з 1952 па 1959 – Скарабагацька В.М., з 1959 -1981 – Бондар В.П.
З 1981 па 2014г. – дырэктар школы Санько Н.К. - выдатнік, асветнік Рэспублікі Беларусь. З 2014 па 2016 - Скобля І.М. Цяпер дырэктар школы - Хітро В.Я.
Піянерская арганізацыя ў школе ўзнікла ў 1940 годзе. У тым жа годзе ўзнікла камсамольская арганізацыя.
У 1955 годзе быў заснаваны школьны гісторыка-краязнаўчы музей, якому ў 1968 годзе прысвоена званне “Народнага”.
Высокую ацэнку сваёй дзейнасці атрымаў калектыў школы ў кнізе П.М.Машэрава – выдатнага дзеяча Рэспублікі Беларусь.
Мы ганарымся тым, што ў нашай школе працавалі заслужаныя настаўнікі школ РБ: Петрыкевіч М.Ф., Ускоў В.П., Урбановіч У.А., якія з’яўляюцца арганізатарамі школьнага музея і Явоста Г.А. – настаўніца пачатковых класаў.
Цэлым святам для вучняў і настаўнікаў школы быў стогадовы юбілей, гэтай падзеі наша раённая газета “Новае жыцце” прысвяціла цэлы нумар.
Мы ганарымся вучнямі, якія закончылі школу з залатым медалём. Калектыў установы адукацыі неаднаразова быў ўзнагароджаны граматамі і дыпломамі за плённую працу па розных напрамках педагагічнай дзейнасці.
Мы сабралі здымкі ўсіх выпускнікоў школы, пачынаючы з 1953 года.
Сёння дзяржаўная ўстанова адукацыі “Валеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” налічвае 105 вучняў і выхаванцаў.
Тэкст экскурсіі па аддзелу
На нямецкай мове
ЭКСПАНАТЫ АДДЗЕЛА
Экспазіцыя 2.1
Школа 20-ых
У аддзеле прадстаўлены падручнікі, сшыткі і другія школьныя рэчы пачатку XX ст., фотаздымкі вучняў і настаўнікаў таго часу.
Аддзел
"З гісторыі школы" прадстаўляе
Відэаэкскурсія на беларускай мове
Музыка
Экспазіцыя 2.2
Школа 40-ых, 50-ых
У экспазіцыі змешчаны матэрыялы аб першых настаўніках і кіраўніках школы, дакументы аб заканчэнні школы, узнагароды настаўнікаў, дасягненні вучняў, фотаздымкі экскурсій па бліжняму і дальняму зарубежжу.
Экспазіцыя 2.3
Ветэраны працы
У раздзеле змешчаны фотаздымкі настаўнікаў і работнікаў школы, якія адпрацавалі ў нашай школе больш 10 гадоў, узнагароды рознага ўзроўню па турысцка-краязнаўчай рабоце.
У экспазіцыі таксама прадстаўлены матэрыялы навуковай творчасці моладзі (мадэлі с/х машын)
Экспазіцыя 2.4
Выпускнікі школы
Даны раздзел змяшчае матэрыял, прысвечаны заслужаным настаўнікам школ БССР, якія працавалі ў 1950-2000гг. у нашай школе. Змешчаны кнігі і зборнікі, аўтарамі якіх яны з'яўляюцца. Сабраны фотаздымкі выпускнікоў школы, пачынаючы з 1953г., з моманту набыцця статуса сярэдняй школы. Прадстаўлены дакументальны матэрыял аб святкаванні школай 100-годдзя, 130-годдзя, 150-годдзя.
Цікавы матэрыял размешчаны ў падраздзеле, прысвечаным дзейнасці грамадскіх арганізацый вучняў I і II ступені навучання. У экспазіцыі сцягі, вымпелы, галстукі, значкі, некалькі дзесяткаў грамат рознага ўзроўню, фотаздымкі.