top of page

О, НАВАГРУДСКІ КРАЙ - МОЙ РОДНЫ ДОМ

(літаратурны аддзел)

DSC_0140.JPG
 Аддзел "О, Навагрудскі край - мой родны дом.." расказвае аб пісьменіках, чые імёны звязаны з Гродзеншчынай. Тут змешчаны фотаздымкі, кнігі з аўтографамі, газеты, часопісы, якія знаёмяць з літаратурным жыццём края. Матэрыялы расказваюць аб наведванні школы А.Куляшовым, П.Броўкай, П.Глебкам і іншымі знакамітымі беларускімі пісьменнікамі. Шмат звестак аб творчасці А.Міцкевіча, якая цесна звязана з возерам Свіцязь.
У 2018 годзе ва ўстанове адукацыі распрацаваны інфармацыйна-камунікатыўны рэсурс "О, Свіцязянскі край - мой родны дом", дзе сабраны унікальныя матэрыялы літаратурных старонак нашага краю, прадстаўлены цудоўныя творы майстроў слова нашых мясцін,  такіх як: Уладзімір Караткевіч, Самсон Пярловіч, Вера Жых. Ніна Тарас, Галіна Зайцава, Ірына Шымка, Таццяна Яцук і, канечне, Адам Міцкевіч.
3D тур па аддзелу

Тэкст экскурсіі  па аддзелу

На францускай мове

На нямецкай мове

ЭКСПАНАТЫ АДДЗЕЛА

Экспазіцыя 5.1

DSC_0767.JPG

Сучасная

літаратура

Літаратурны аддзел прадстаўляе

Відэаэкскурсія на беларускай мове

У раздзеле змешчаны партрэты, сучасных літаратараў з кароткімі звесткамі аб іх жыццёвым і творчым шляху. У падстэндавай вітрыне знаходзяцца іх творы з аўтографамі.

Родная мова - тое, што нас яднае

Музыка

Экспазіцыя 5.2

DSC_0882.JPG

Пасляваенная літаратура

У аддзеле прадстаўлена літаратура пасляваеннага часу.  Дадзены  аддзел адлюстроўваюць такія аўтары як Кузьма Чорны, Аркадзь Куляшоў, Марян Дукса, Юрка Голуб, Ежы Путрамент і другія. Многія з іх наведвалі нашу школу, прэзентавалі музею свае кнігі, аставілі памятныя запісы.

   Вядучымі матывамі ў творчасці аўтараў  у пасляваенныя гады былі матывы радасці, перамогі, устанаўлення і абароны міру, шчасця, сустрэчы салдат, партызан, вязняў з роднымі мясцінамі, шчасця вяртання да мірнай працы.

Поспехам у чытачоў карысталіся творы, у якіх паэтызавалася маладосць, каханне, сям’я. Але ўсё ж адчуваліся ў змесце твораў гукі ваеннага ліхалецця, сумнай задуменнасці, горкіх успамінаў, разваг.

Экспазіцыя 5.3

DSC_0882.JPG

Кераміка, жывапіс, скульптура

У аддзеле прадстаўлена літаратура як пасляваеннага часу,  таких аўтараў, як А.Бажко, У. Калеснік, Св.Алексіевіч, так і аповеды пра гарады Беларусі, у прыватнасці Гродзеншчыны. 

Аддзел папоўнены таксама барэльефамі партрэтаў беларускіх пісьменнікаў: Я.Коласа, Я.Купалы, Р.Барадуліна, А.Міцкевіча, В.Быкава, У.Караткевіча - падарунак члена саюза мастакоў.

Экспазіцыя 5.4

DSC_0918.JPG

Адам Міцкевіч і Навагрудчына

У аддзеле прадстаўлена як творы самога А. Міцкевіча, так і публікацыі, кнігі іншых аўтараў аб А. Міцкевічу, яго часе, увогуле аб Навагрудчыне тых часоў.

Экспазіцыя 5.5

DSC_0975.JPG

О, Навагрудскі край, мой родны дом!

У аддзеле прадстаўлены  матэрыялы з гісторыі Навагрудскага краю, якія пранікнуты любоўю да малой Радзімы, Бацькаўшчыны.

Экспазіцыя 5.6

DSC_0966.JPG

Праслаўляем сваю ніву, свой край

Нездарма ў свядомасці чытачоў трывала замацавалася ўяўленне: каб разгадаць таямніцу пісьменніка, трэба пабываць у яго на Радзіме. 

У аддзеле прадстаўлены  матэрыялы  аб некалькіх пісьменніках, якія пранікнёна пісалі аб сваім краі, творчасць якіх насычана перажываннямі аб сваёй Радзіме ў нялёгкія часіны.

Экспазіцыя 5.7

DSC_0959.JPG

Давераснёўская літаратура

У раздзеле змешчаны партрэты, фота  давераснёўскіх літаратараў з кароткімі звесткамі аб іх жыццёвым і творчым шляху. У падстэндавай вітрыне знаходзяцца іх творы з аўтографамі.

Экспазіцыя 5.8

DSC_0955.JPG

Літаратура XIX пачатку XX стагоддзя

У раздзеле змешчаны партрэты,  літаратараў XIX,  пачатку  XX ст. з кароткімі звесткамі аб іх жыццёвым і творчым шляху. У падстэндавай вітрыне знаходзяцца іх творы з аўтографімі.

Экспазіцыя 5.9

IMG_0194.JPG

Старажытная літаратура 

XI-XVIII стагоддзяў

У аддзеле прадстаўлены матэрыялы з гісторыі пісьменнасці, аб першадрукарах і першых друкарнях Гродзеншчыны і Навагрудчыны.

bottom of page