Літаратурная скарбонка
Мова... Наша родная мова... Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Якая яна, наша мова? Чаму мы не шануем беларускай мовы — той мовы, якую геніяльны Адам Міцкевіч назваў найчысцейшай і найбагацейшай сярод славянскіх моваў?
У беларускай мове вельмі шмат захавалася роднасных міжмоўных слоў. Беларуская мова вельмі падобны на рускую па сваіх лексічным і граматычным адзінкам, якія падобныя па форме, але значна адрозніваюцца сваім зместам.
Як ні адна іншая беларуская мова мае шмат дыялектаў: паўночна-ўсходні, беларускай, паўднёва-заходні, палескі і сярэдне-беларускі.
Розныя часы перажыла наша беларуская мова. I часы Вялікага Княства Літоўскага, калі яна мела статус дзяржаўнай, і Рэч Паспалітую, дзе наша родная мова была забаронена. Потым Расійская імперыя, у якой беларускую мову аб'явілі дыялектам рускай. Гэта, наогул, смешна, бо наша мова, хоць яна і з'яўляецца сястрой рускай мовы, развівалася самастойна. I вось мы дажылі да таго часу, што Беларусь стала незалежнай, але наша роднае слова зноў не ў пашане.
Адказы на пастаўленыя пытанні кожны знойдзе ў сваім сэрцы, у душы. На гэтыя пытанні людзі імкнуліся адказаць на працягу шматлікіх стагоддзяў, у розныя часы.
Мы ж будзем дапамагаць ей не загінуць зусім. Трэба толькі шанаваць, аберагаць, змагацца за яе. «Наша мова - гэта народны скарб. Яго нельга не шанаваць, як нельга не шанаваць родных сваіх», - з хваляваннем гаварыў Іван Мележ.