top of page
Рисунок1.jpg

Галіна Зайцава 

1953 г.н.

      Галіна Зайцава нарадзілася 5 чэрвеня 1953 года, у весцы Лозы,  Баранавіцкага раёна, Брэсцкай вобласці. Ва ўзросце 8 гадоў (2 кл.) стала пазаштатным карэспандэнтам газеты “Зорка”, а затым “Піянер Беларусі”.

      У 1977 годзе скончыла з адзнакай Гродзенскае культурна-асветніцкае вучылішча па

спецыяльнасці рэжысёр масавых мерапрыемстваў.

      У 1989 годзе скончыла Ленінградскую Вышэйшую Прафсаюзную Школу  культуры.

    Асноўная працоўная дзейнасць прайшла  на Баранавіцкім аддзяленні Беларускай чыгункі, на пасадзе дырэктара Дома культуры чыгуначнікаў.

     У 2003 годзе выйшаў у свет першы зборнік вершаў “Аб жыцці жаночымі словамі”.

    У снежні 2007 года ёй быў арганізаваны і праведзены першы Рэспубліканскі фестываль паэзіі “Свіцязі яснай вытанчаныя крылы”, прысвечаны Адаму Міцкевічу.

     У фестывалі прынялі ўдзел самадзейныя паэты прадпрыемстваў Беларускай жалезнай чыгункі.

   З таго часу фестываль стаў традыцыйным. Штогадовым месцам яго правядзення з’яўляецца санаторый “Свіцязь”, Баранавіцкага аддзялення Беларускай жалезнай чыгункі, размешчанага ў месцах,  апетых паэтам А. Міцкевічам. Датай правядзення стала дата нараджэння вялікага паэта.

   У 2011 годзе ў сярэдняй школе аг. Валеўка, Навагрудскага раёна, Гродзенскай вобласці, у якой вучылася ў пачатковых класах, арганізавала і праводзіць штогадовы дзіцячы фестываль паэзіі “Свіцязі яснай расінкі”. Пераможцы атрымліваюць магчымасць удзельнічаць у Рэспубліканскім фестывалі “Свіцязі яснай вытанчаныя крылы”, на правах госця.

    Гэткія творчыя ініцыятывы - ўвасабленне яе запаветнай мары па адраджэнню паэтычнага слова, вывучэнню і больш глыбокага знаёмства з Адамам Міцкевічам і месцамі, звязанымі з яго жыццём і творчасцю. Праяўленне яе глыбокай любові ў Свіцязянскі край, да родных мясцін як вынік выхавання бацькоў, яе маці, выпускніцы Навагрудскай гімназіі  імя А. Міцкевіча.

   Новы зборнік  “Скрозь векі” выйшаў у 2013 годзе. У  вершах  зборніка выражана ўсё, што з’яўляецца каштоўным у жыцці пісьменніцы – каханне, Радзіма, Бацькі, глыбіня і чысціня ўсіх гэтых паняццяў.

bottom of page