top of page
  • Свіцязянка

Песняры Свіцязянскага краю. Нашы дні

Обновлено: 17 дек. 2018 г.

У юбілейныя гады Адама Міцкевіча многія аўтары спрабуюць свае сілы, каб увекавечыць памяць выдатнага паэта, песняра. Так і Вера Жых, паэтэса Навагрудчыны, да 200-годдзя паэта, у 1998 годзе, напісала верш "Адаму Міцкевічу". Актуальным застаецца ён і сёння, да 220-годдзя песняра.

Чытаеш яго, і разумееш - не менш таленавітыя аўтары нараджаюцца і твораць ў нашым краі і ў нашы дні, з адной толькі розніцай: яны не былі прызнаны ва ўсім свеце, іх імёны не гучаць на папулярных старонках СМІ. Але ад гэтага іх творы не становяцца менш таленавітымі... Упэўніцеся самі!


Вера Жых

Адаму Міцкевічу

Прыйшла пара сказаць у поўны голас

Пра песняра Наваградскай зямлі.

Паэзіі чароўнай быў ён волат.

Пісаў ад сэрца, каб пачуць змаглі.

Цяпер, у год ягоны юбілею,

З геніем страчаемся мы зноў.

Міцкевіч з намі, сваім светлым ценем

Усяляе непагасную любоў.

Любоў да вершаў і балад паэта,

Любоў да краю роднага свайго,

Наваградчына з любасцю апета

У неміручай творчасці яго.

Як сын, адданы сваёй Айчыне,

Наваградчыну ён не забываў.

І дзе б не жыў – у Парыжы, ці то ў Рыме –

Па ёй заўсёды моцна сумаваў.

Хацеў дадому моцна ён вярнуцца,

Сустрэцца з краявідамі хацеў.

Каб толькі здолеў птушкай абярнуцца,

То крыламі ўзмахнуў бы - й паляцеў.

Ды лёс няўдала так распарадзіўся:

У эміграцыі быў доўгія гады.

Але той край, дзе ўзрос, дзе нарадзіўся,

У сэрцы заставаўся назаўжды.

Зірнуўшы на партрэт у задуменні,

Не затаіць такога пачуцця:

Здаецца і цяпер Адам Міцкевіч

Наваградцам спрыяе з небыцця.

Мы ганарымся, што у нашым краі

Ён браў вытокі мудрасці сваёй,

Каб ззяла і ніколі не згасала

Наваградчыны зорка над зямлёй.

Мы юбілей адкрылі ўрачыста,

Хацелася б, каб год увесь быў такім.

І на Наваградскай зямлі вячыстай

Міцкевіча ўшануем на вякі.

1998г.

99 просмотров0 комментариев

Comments


bottom of page