top of page
Свіцязянка

Месца, дзе жывеш

Обновлено: 21 дек. 2018 г.



Калі глядзіш на карту свету, позірк міжвольна шукае месца, дзе жывеш. І тая маленькая, зусім непрыкметная кропачка ў вялікім свеце – родная сэрцу, бо гэта твая Радзіма…

Радзіма – краіна, горад, вёска, вуліца, дарога, якая вядзе да любёнага месца… Разам з гэтым, думкі-ўспаміны – родная хата, бацькі, суседзі, сябры і ўсё тое, што дадзена з першых дзён жыцця чалавеку. Сёлетні год – Год малой радзімы, што вельмі важна для нашай сучаснасці, напоўненай мабільнасцю, мітуснёй і ўсімі тымі перашкодамі, якія знішчаюць самыя галоўныя каштоўнасці чалавека. Гэты час дасць мажлівасць кожнаму зразумець для сябе, што значыць малая радзіма і дзе знаходзіцца тое месца. І тут самі сабою ўзгадваюцца словы з кнігі “Свята для сэрца” Анатоля Бензярука: “Адшукаць малую радзіму лёгка. Трэба толькі адчыніць дзверы, выйсці на вуліцу. Усё, што ўбачыш навокал, – гэта яна, твая малая радзіма. Твая рэчка. Тваё поле. І твой лёс. Твая школа. Твая першая настаўніца… І яшчэ шмат, шмат чаго”.

Малая радзіма – святое месца. Яно цягне да сябе нябачнай, дужа моцнай ніткай. Гэта тая нітка, якая звязвае ўсё жыццё маці і дзіця. І часам шмат дзеянняў і ўчынкаў проста нельга растлумачыць.

Для кожнага з нас малая радзіма – самая прыгожая і лепшая. Бо тут самыя квяцістыя сады, лепшыя краявіды, непаўторны водар, жывуць асаблівыя людзі.

Невялікае месца, дзе ўсе чужыя – свае. А ўспаміны пра яго застаўляюць сэрца грукатаць. Здавалася б, такі маленькі кусочак на зямлі, але разам з гэтым такі вялікі! Выдатны натхняльнік у жыцці і творчасць людзей. Мастакі прысвячаюць яму карціны, музыканты песні і музыку, пісьменнікі творы. І тут узнікае пытанне: якая яна, твая малая радзіма, што ты можаш распавесці пра яе?

Мая ж, напоўненая водарам мёду, чарніц, лугам і лесам, музыкай пчол, песняй жаўрука. Найдаражэйшая мясцінка, у самым сэрцы Свіцязянскага краю, дзе цячэ рэчка Нёўда, стаіць родная хата, а ў ёй самыя любыя мама і тата… Гэта мая малая радзіма!

З маленства і назаўжды ўваходзіць у наша жыццё народная паэзія. Спачатку нас прываблівае мілагучная калыханка, якую спявае маці, пасля мы захапляемся дзівоснай казкай бацькі або дзядулі, здзіўляемся мудрасці і паэтычнаму хараству прыказак і загадак. З паданняў і легенд паўстае перад намі гісторыя нашага народа, нашай Беларусі.

Праходіць час, але цікавасць да народных твораў не змяншаецца, бо яны – нашы мудрыя дарадцы. Яны вучаць нас дабрыні і справядлівасці, любові да роднага краю і свайго народа, перадаюць нам яго багаты вопыт і мудрасць. Станаўленне нацыянальнай самасвядомасці дзіцяці, асэнсаванне сваёй нацыянальнай самабытнасці пачынаецца з увагі да роднай мовы, культуры, гісторыі краіны. Глыбокае вывучэнне нацыянальнай спадчыны дазваляе чалавеку адчуць саю непаўторнасць, дакладна вызначыць сваё месца і ролю ў грамадстве,арганічна ўключыцца ў сусветную культуру...

217 просмотров0 комментариев

Comments


bottom of page