top of page

   

   Станаўленне нацыянальнай самасвядомасці дзіцяці, асэнсаванне сваёй нацыянальнай самабытнасці пачынаецца з увагі да роднай мовы, культуры, гісторыі краіны. Глыбокае вывучэнне нацыянальнай спадчыны дазваляе чалавеку адчуць сваю непаўторнасць, дакладна вызначыць сваё месца і ролю ў грамадстве, арганічна ўключыцца ў сусветную культуру.

         Традыцыі беларускай нацыянальнай культуры назапашваліся стагоддзямі.

 Мы, якія жывём у XXI стагоддзі, маем вялікую і багатую спадчыну, пакінутую нам, нашымі продкамі. Страціўшы духоўныя традыцыі, мы забіваем у сабе чалавека, маральную апору, творчыя здольнасці.

         У цяперашні час, у сучасным моладзевым асяроддзі адбываецца страта цікавасці да свайго нацыянальнага мінулага, да сваёй культуры. Парушыліся традыцыі, парваліся ніткі, якія злучалі малодшыя і старэйшыя пакаленні. Бязлітаснае абсяканне сваіх каранёў, адмова ад народнасці вядзе да бездухоўнасці, адбівае жаданне ў чалавека праяўляць сябе творча.

    У сувязі з гэтым, выбар напрамкаў дзеяння рэсурса абумоўлены неабходнасцю захавання культурнай спадчыны нашага краю, далучэнне падрастаючага пакалення да народнай традыцыйнай культуры і выхаванне патрыятызму, пачуцця гонару і паважлівых адносін да сваёй малой радзімы і роднай мовы.

8358.jpg
LIT1.jpg
23954b.jpg
187605_original.jpg
kniga-1.jpg
paper-and-pen (1).jpg

Подпишитесь на новые посты:

© 2023 Путевые заметки. Сайт создан на Wix.com

  • White Vkontakte Icon
  • White Facebook Icon
  • White Instagram Icon
  • White Pinterest Icon
  • White Twitter Icon
Сент-1 010.jpg
P1230018.JPG
Сент-1 009.jpg
P8240003.JPG
bottom of page