Вера Жых
1944
Вера Жых нарадзілася 8 сакавіка 1944 г. ў весцы Заполле Навагрудскага раёна. У 1961 годзе закончыла З-Ятранскую сярэднюю школу. З 1965 года і да выхаду на пенсію ў 1999 годзе працавала бібліятэкарам Запольскай сельскай бібліятэкі. У 1970 годзе закончыла Мінскі педагагічны інстытут імя Горкага (бібліятэчнае аддзяленне).
Паэзіяй захаплялася даўно. Першыя спробы пяра пачаліся яшчэ ў 70-я гады, калі пры правядзенні масавых мерапрыемстваў трэба было мастацкае слова, каб надаць ім большую вартасць. Хацелася, каб родная мова была на першым месцы, каб людзі не забывалі яе непаўторную прыгажосць, яе каларыт, яе еднасць.
Першы верш ў газеце “Новае жыццё” быў надрукаваны пад назвай “Матулі”(1994г.). Навагрудская цэнтральная бібліятэка выдала тры невялікія зборнікі ”Тут мой выток” (1999г.) і “ Цяпла і міру, усім вам, людзі” (2005г.), "Я нізка пакланюся той зямлі" (2010г.) Тэмы вершаў разнастайныя, але найбольш хвалюе родны край, родная прырода.
Вера Жых супрацоўнічала з часопісамі “ Гаспадыня”, “Хозяин”, “ Цветок”, газетамі “ Новае жыццё “ і “ Наша слова”.
Вера Іванаўна Жых па сённяшні дзень жыве ў вёсцы Заполле.