Творы юных талентаў
Свіцязянскага краю
Каля пяці гадоў у нашай установе адукацыі праходзіць фестываль паэтычнай творчасці вучняў “Свіцязі яснай расінкі…”Арганізатар гэтага фестывалю Галіна Зайцава, якая вучылася ў пачатковых класах нашай школы, а зараз пражывае ў г. Масква. Спачатку гэта быў школьны конкурс, а ўжо з 2016 года ён стаў раённым, у якім прынялі ўдзел 10 канкурсантаў з 7 устаноў адукацыі горада і раёна. Лісіца Юлія, вучаніца нашай школы, заняла 2-ое месца ў малодшай групе са сваім вершам “Дзень без хмурынак”.
Пастаянны госць паэтычнага конкурсу – Мікалай Гайба, дырэктар Дома-музея А.Міцкевіча, які заўсёды адзначаў высокі ўзровень артыстычнага майстэрства і валодання роднай мовай канкурсантаў. Дзеці з задавальненнем выконвалі па-беларуску ўласныя творы. І, галоўнае, гэта ў іх цудоўна атрымлівалася. Родная мова гучала са сцэны натуральна, упэўнена, з любоўю.
Найбольш удалыя выканаўцы, чые нумары аказаліся самымі адметнымі, запамінальнымі на фоне ўсёй конкурснай праграмы, былі адзначаны дыпломамі і сімвалічнымі падарункамі.