Метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанню рэсурса
Вусная народная творчасць мае вялікае пазнавальнае значэнне, гэта своеасаблівы ключ да разумення канцэптуальных накірункаў у творчасці пісьменнікаў, якія будуць вывучацца ў старэйшых класах. Акрамя таго, разуменне агульначалавечых каштоўнасцей не магчыма без сувязі з традыцыямі сваёй малой радзімы. Вывучэнне фальклору дапаможа вучням усвядоміць сябе як прадстаўнікоў нацыі з самабытнай культурай.
Вывучаючы розныя жанры народнай творчасці сваёй мясцовасці, неабходна:
1.Скіраваць увагу вучняў на жанравыя адметнасці твораў.
2.Выразна чытаць казкі (дзе можна-па ролях), пераказваць, ілюстраваць, інсцэніраваць.
3. Эфектыўна выкарыстоўваць грамзапісы каляндарна-абрадавай паэзіі ў навучанні, спяваць народныя песні.
4. Выкарыстоўваць ілюстрацыйны матэрыял (абрадавы каляндар).
5. Рыхтаваць паведамленні пра мясцовыя абрады і фальклор, тлумачыць сутнасць дзеянняў абрадаў.
6. Назіраць за вобразнай сімволікай, паэтыкай народных песень.
7. Арганізоўваць фестывалі народнай песні.
8. Удасканальваць і узбагачаць уласны слоўнікавы запас.
9. Усведамляць глыбіні і непаўторнасць мастацкага слова свайго краю.
10. Пашыраць чалавеказнаўчыя, жыццёвыя і эмацыянальна-вобразныя ўяўленні вучняў пры вывучэнні твораў вуснай народнай творчасці.
11. Прапагандаваць творы народнай творчасці свайго краю праз сродкі масавай інфармацыі, у сацыяльных сетках.
12. Складаць зборнікі народных песень, легенд, паданняў, прыкмет, загадак, казак сваёй мясцовасці.
13. Ствараць уласныя загадкі.
14. Арганізоўваць і прымаць удзел у каляндарна-абрадавых святах: Калядкі, Гуканне вясны, Масленіца, Купалле і інш.
Метадычныя рэкамендацыі настаўнікам
1. Вызначэнне ролі і методыкі вывучэння твораў вуснай народнай творчасці ў школьнай праграме.
2. Знаёмства са структурай і спецыфікай урокаў па вывучэнню беларускага фальклору.
3. Прагляд відэаролікаў, дакументальных фільмаў, відэафільмаў, мультымедыйных прэзентацый па тэматыцы малой Радзімы.
4. Скіраваць увагу на пазнанне мастацкай прыроды фальклорных і літаратурных твораў.
5. Выпрацаваць сістэму работы з вучэбным матэрыялам, якая б садзейнічала развіццю мовы вучняў, найбольш дакладнаму і свядомаму выкарыстанню слова, абуджэнню цікавасці да фальклорных і літаратурных твораў, фарміраванню актыўнай творчай асобы.
6. Больш дэтальна пазнаёміцца з жанрамі вуснай народнай творчасці: казкамі, народнымі песнямі, легендамі, прыказкамі і прымаўкамі, закадкамі, прыкметамі і павер’ямі.
7. Вывучэнне творчасці класікаў літаратуры, сучасных паэтаў і юных талентаў Навагрудчыны.
8.Выкарыстанне на ўроках беларускай літаратуры і ў пазакласнай рабоце зборнікаў народных песень нашай мясцовасці, легенд, прыкмет і павер’яў як неад’емнай часткі культурнай спадчыны беларускага народа.
9. Праслухоўванне на ўроках беларускай літаратуры грамзапісаў узорнага чытання літаратурных і фальклорных твораў вучнямі і настаўнікамі школы.
10. Выкарыстанне на ўроках беларускай мовы і літаратуры, гісторыі, у пазакласнай дзейнасці займальнага матэрыялу ў выглядзе крыжаванак, тэстаў, квэстаў, пазлаў, літаратурных заданняў.