top of page

Старонкі гісторыі Свіцязянскага

краю

    У самым цэнтры Наваградскага ўзвышша, непадалёк ад вёскі Валеўка, размяшчаецца легендарнае возера Свіцязь. Непаўторныя краявіды, маляўнічая берагавая лінія і найпрыгажэйшая расліннасць ствараюць вакол возера арэол загадкавасці і казачнасці. Стогадовыя дубы-гіганты, якія растуць тут, маўклівыя сведкі таго, што некалі даўно на гэтай зямлі ваявалі магутныя рыцары, а тутэйшы лес быў любімым месцам папаляваць на дзічыну для мясцовых князёў.

    Пра гэта возера жыхары блізкіх вёсак любяць расказваць загадкавыя легенды і паданні, ад якіх захоплівае дух. Менавіта гэтыя казачныя і дзіўныя аповеды сталі грунтам для многіх твораў паэтаў беларускай і польскай літаратуры Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота нейкім чароўным, таемным сімвалам.

    Калі бачыш такую прыгажосць, міжволі ўзнікае пытанне: як мог ўтварыцца такі цуд як возера Свіцязь?  Геолагі сцвярджаюць, што ўтварылася возера ў выніку правалу чацвярцічных адкладанняў у падземныя пустоты. Такая думка цалкам пацвярджаецца легендай, якую ў свой час выкарыстаў А.Міцкевіч у баладзе “Свіцязь”.  

    Зараз з прыходам летняй спёкі самыя прыгожыя берагі возера актыўна займаюць турысты, якія аддаюць перавагу беларускім азёрам, а не адпачынку за мяжой. Дзеці і дарослыя маюць магчымасць аздаравіцца і адпачыць ў мясцовым лагеры ці санаторыі, якія таксама размясціліся непадалёк. Лясное возера адрозніваецца крыштальна чыстай вадой, што само па сабе з'яўляецца ўнікальнасцю. Таму не дзіўна, што возера Свіцязь уваходзіць у дзясятку самых папулярных турыстычных месцаў Беларусі.

Valevka01.jpg
chambrova.jpg
kolh-1kolhozniki.jpg
lipski_sviciazianskaja_rusalka.jpg
царква.jpg
bottom of page