top of page

Абрады, традыцыі, звычаі Свіцязянскага краю

  Асаблівая ўвага ў нашай школе надаецца вывучэнню гісторыі, традыцый і звычаяў нашай мясцовасці. А іх у нас ох, як багата! Валеўка мае старажытнае паходжанне, неаспрэчна. Мы запісваем і ўвасабляем у жыццё абрады нашых продкаў з захаваннем іх аўтэнтычнасці.

Школьнае фальклорнае свята – гэта як бы кульмінацыя і свайго роду сведчанне далучанасці нас, сучасных дзяцей, да народных традыцый. Святы ладзяцца дзеля нашага выхавання, развіцця і ўзбагачэння духоўнага свету. Далучаючыся да каляндарна-абрадавай дзейнасці, мы засвойваем эмоцыі і стыль паводзін, жыццёвы вопыт і нормы чалавечых узаемаадносін, развіваем свой творчы патэнцыял, вучымся культуры адпачынку.

         Часта думаю:

         Што, каб  не матчына песня?

         Чым бы дыхаў?

         На холадзе чым саграваўся б?

         Папрасімцам, напэўна,

         Бадзяўся б па свеце,

         Жабраком

         Між чужых і радні

         Пабіраўся б.

     Абрады і звычаі са старажытных часоў выражалі адносіны народа да прыроды і суадносіны людзей паміж сабой, з`яўляліся састайной часткай традыцыйнай культуры народа. Зарадзіліся яны першабытны перыяд, калі людзі імкнуліся якім-небудзь чынам уздейнічаць на тыя з`явы прыроды, якія не магчыма было растлумачыць. Звязаны абрады былі з грамадскімі адносінамі, бытавымі ўмовамі, гаспадарчай дзейнасцю і падзяляліся на: грамадскія, царкоўныя, сямейна-бытавыя (пахавальныя , радзінныя, вясельныя), каляндарна-вытворчыя (жывёлагадоўчыя, рыбалоўныя ,земляробчыя, паляўнічыя,). Асаблівасцю беларускіх абрадаў было тое, што ў іх адлюстроўвалася перапляценне хрысціянскіх, язычніцкіх, аграрных і бытавых элементаў. Праз некаторы час абрады страцілі сваё першапачатковае значэнне і ператварыліся ў гульні і забавы і захаваліся ў асноўным на вёсцы. Цяпер некаторыя традыцыйныя абрады аднайляюцца, але ўжо ў больш асучасненай форме.

       Савакупнасць абрадаў і звычаяў утварала свята.Самыя распаўсюджаныя і знаёмыя святы на Беларусі – Масленіца, Купалле, Дзяды, Радаўніца, Сёмуха інш.

    Масленіца - свята, звязанае з адраджэннем зямлі , провадамі зімы і жаданнем прыхода вясны і цяпла. Масленіца адзначаецца ў гонар язычніцкага бога Вялеса-апекуна жывёл. Масленіца практычна з`яўляецца адным святам, якое было прынята царквой амаль без змяненняў. На Беларусі не склалася адзінай традыцыі светкавання Масленіцы, у розных рэгіёнах святкаванні пачыналіся ў розныя дні. Абавязковымі абрадавымі стравамі былі масла, сыр, бліны, не дазвалялася есць мяса. За кожным святочным днём быў закрэплены свій абрад. Лічылася, што на працягу Масленіцы ўдзень працаваць можна, а вечарам нельга. Вечарамі ўсе хадзілі ў госці, дзеці і моладзь арганізоўвалі гульні. Лічылася, што ў тых хто не будзе ўдзельнічаць ў святочных гуляннях, не будзе пладзіцца жывёла. Масленічная нядзеля была апошняй перад вялікім пастом.

   Купалле - старажытнае свята, заязанае з летнім сонцастаяннем. Адзначаецца ў ноч з 23 чэрвеня (6 ліпеня па новаму стылю) на 24 чэрвеня (7 ліпеня па новаму стылю). Купалле мела карнавальны характар. Купальскія рытуалы суадносяцца з агнем і вадой, якія ў міфах выступалі як брат і сястра. Цэнтральнае месца ў абрадах і гульнях займала купальскае вогнішча. Яно ўвасабляла сонца, надзяляла сілай праганяць смерць і даваць ураджай. Важным элементам было спальванне або ўтапленне чучала Купалы, пусканне з гары падпаленага кола, качанне па расе. Была распаўсюджана варажба, асабліва на шлюб. Купальская ноч лічылася ноччу цудаў, і адначасова часам розгулу нечысці. Пасля прыняцця храсціянства царква сумясціла гэты дзень з днем Іаана Хрысціцеля, і свята палучыла назву Іван Купала.

      Дзяды - беларускае народнае свята, звязанае з памінаннем продкаў. Ў славянскай міфалогіі дзядамі называлі душы продкаў. Адзначаюцаа нескалькі раз у год, але галоўныя - Восеньскія Дзяды, адзначаюцца ў лістападзе, у розных рэгіёнах у розныя дні. У гэты дзень продкаў трэба было добра пачаставаць, а потым павесяліць, іначай, як лічылася, яны нашлюць беды і неўраджай. Перад тым як сесці за стол гаспадар тры разы абыходзіў са свечкай стол, адчыняў вокна і дзверы і клікаў па імёнах продкаў. Страў у вячэры было альбо цотная альбо не цотная колькасць, але  некаторых рэгіёнах дазваляласяя есці толькі тры і піць толькі тры чаркі. Пасля заканчэння вячэры свечку тушылі хлебнай скарынкай або блінам.

     Радаўніца - ва ўсходніх славянаў дзень памінання памёрлых, на які са старажытных часоў адбываліся трапезы на магілах бацькоў і блізкіх сваякоў. Радаўніца адзначаецца праз тыдзень пасля Вялікадня, заўсёды ў аўторак. З пачатку ідуць памінаць блізкіх у царкву, а потым на могілкі. Пасля прыняцця хрысціянства быў адменены звычай памінальнай трапезы, бо царква лічыць што памерлым трэба толькі малітва аб упакаенні і добрыя справы ў памяць аб іх.

     Сёмуха - гэта свята зеляніны, злучальнае звяно паміж прыроднымі сезонамі. Падлогу ў хаце засцілалі свежым аерам, упрыгожвалі хаты і падворак бярозавымі галінкамі.Адным з галоўных абрадаў быў абрад “кумлення” бярозы - маладыя дзяўчыны закрачвалі на бярозах веткі ў выглядзе вянка, затым каля яго вадзілі карагоды, пелі песні, танцавалі. Пасля веткі трэба было развязаць, каб дрэва не затаіла на дзяўчын крыўду. Таксама існавала павер`е што ў гэты дзень пачынаюць сваі ігрышча русалкі. Хто іх убачыць у таго на твары назаўсёды застанецца страшны выраз.

   Гледзячы на ўсе абрады і святы, якія існавалі і існуюць -  наша краіна мае багатую культурную спадчыну.

bottom of page